Кэтрын Рос
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кэтрын Рос (англ.: Katharine Ross; 29 студзеня 1940) — амерыканская актрыса, намінантка на прэмію «Оскар» у 1967 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Кэтрын Джульет Рос нарадзілася 29 студзеня 1940 года ў Галівудзе. Пазней яе сям'я пераехала ва Уолнет-Крык, усходні прыгарад Сан-Францыска. Яна вучылася ў сярэдняй школе Лас-Ломас і каледжы Дыябла-Вэлі ў Плізант-Хіл, штат Каліфорнія, дзе і пачалася яе акцёрская кар'ера з удзелу ў здымках у студэнцкім фільме.
У кіно яна найбольш вядомая па ролі Элейн Робінсан ў фільме «Выпускнік» (1967), з Дасцінам Хофманам і ролі Эты Плэйс у «Буч Кэсідзі і Сандэнс Кід» (1969) з Полам Ньюманам і Робертам Рэдфардам у галоўных ролях.
Падчас здымак у фільме «Псіханутыя» (1978) Кэтрын пазнаёмілася з акцёрам Сэмам Эліятам, за якога ў 1984 годзе выйшла замуж. Кэтрын і Сэм маюць адну дачку, Клеа.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads