Кюўе (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кюўе (востраў)map
Remove ads

Кюўе (англ.: Cuvier) — невялікі востраў ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнага вострава Новай Зеландыі.
Назву востраву даў французскі мараплавец Дзюмон-Дзюрвіль у гонар свайго земляка натураліста і палеантолага Жоржа Кюўе. Маарыйская назва вострава — Рэпанга.

Хуткія факты Кюўе, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Востраў знаходзіцца ля ўвахода ў праліў Колвіл, за 15 км на поўнач ад вострава Грэй-Меркуры і за 23 км на паўднёвы ўсход ад вострава Грэйт-Барыер. Плошча вострава 1,94 км². Даўжыня вострава складае 2,5 км, шырыня — 1,4 км. Найбольшая вышыня 214 м.

Геалогія

Востраў Кюўе ўзнік каля 12000 гадоў назад, калі пасля заканчэння ледавіковага перыяду падняўся ўзровень мора.

Гісторыя

У пачатку XIX стагоддзя востраў быў заселены маоры. У 1865 годзе ля берагоў вострава пацярпела караблекрушэнне судна «Fiery Star», 87 чалавек загінула, 18 выжыла. У 1885 годзе тое самае здарылася з суднам «Elizabeth Curl», усе пасажыры загінулі. Таму ў 1889 годзе ва ўсходняй частцы вострава быў узведзены маяк. Частка вострава выкарыстоўвалася пасяленцамі як ферма. У 1957 годзе на востраве раслі лясы без падлеску з-за вялікай колькасці здзічэлых авечак і коз. З 1961 года пачалося ачышчэнне вострава ад інтрадуцыраваных відаў жывёл.[1]

Востраў з’яўляецца тэрыторыяй важнай для птушак і знаходзіцца ў падначаленні Дэпартамента аховы прыроды Новай Зеландыі.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads