Кіеўская праваслаўная багаслоўская акадэмія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіеўская праваслаўная багаслоўская акадэмія
Remove ads

Кіеўская праваслаўная багаслоўская акадэмія (укр.: Київська православна богословська академія) — вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Праваслаўнай царквы Украіны, якая рыхтуе святароў, царкоўнаслужыцеляў і іншых царкоўных работнікаў, знаходзіцца ў Кіеве. Заснавана ў 1992 годзе, размешчана на тэрыторыі Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра. Узводзіць сваю гісторыю да гістарычнай Кіева-Магілянскай акадэміі.

Хуткія факты Кіеўская праваслаўная багаслоўская акадэмія, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Лекцыі прэс-сакратара прэзідэнта ў КПБА (2018)

У пачатку мая 1992 года ў Кіеўскай духоўнай семінарыі адбыўся падзел сярод семінарыстаў і выкладчыкаў, выкліканы розным стаўленнем да дзеянняў мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага Філарэта (Дзенісенкі), які выступіў за стварэнне Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага Патрыярхату. Пасля Харкаўскага сабора 27 мая 1992 года рэктар семінарыі архімандрыт Данііл (Чакалюк), прызначаны на гэтую пасаду 7 жніўня 1991 года, абвясціў аб падтрымцы мітрапаліта Уладзіміра (Сабадана). На ўстаноўчым саборы УПЦ КП 26 чэрвеня 1992 года архімандрыт Данііл (Чакалюк) далучыўся да Філарэта (Дзенісенкі). Разам з архімандрытам Даніілам ва УПЦ КП перайшлі 2 выкладчыка семінарыі ў Святым сане і каля 10 семінарыстаў, якія сталі асновай новай семінарыі[1][2]. Рэктарам семінарыі стаў архімандрыт Данііл (Чакалюк). Навучальная ўстанова размясцілася ў стылабаце пад Андрэеўскай царквы ў Кіеве і рэштках памяшканняў былога Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра[3].

Пасля гэтага з’явіліся дзве паралельныя кіеўскія духоўныя семінарыі — адна працягвала дзейнічаць у Лаўры, дзе выконваючым абавязкі рэктара быў прызначаны протаіерэй Аляксандр Кубеліус; другая — семінарыя УПЦ Кіеўскага Патрыярхату дзейнічала ў стылабаце Андрэеўскай царквы. Па словах Філарэта (Дзенісенкі), навучанне ў Андрэеўскай царквы стала працягам папярэдняга — лаўрскага. Абедзве семінарыі ўзводзілі сваю гісторыю да Кіева-брацкай школы, заснаванай у 1615 годзе. Было набрана тры класа багаслоўскай школы, а ў 1993 годзе адкрылася Кіеўская духоўная акадэмія УПЦ КП[4].

Remove ads

Рэктары

  • Данііл (Чакалюк) (1991—2000)
  • Дзімітрый (Рудзюк) (2000—2010)
  • Епіфаній (Думенка) (2010—2018)
  • Аляксандр Трафімлюк (2019—)

Зноскі

  1. Киевская епархия // Православная энциклопедия. М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2013. — Т. XXXIII. — С. 151-290. — 752 с. 33 000 экз. ISBN 978-5-89572-037-0.
  2. Киевская духовная академия // Православная энциклопедия. М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2013. — Т. XXXIII. — С. 96-151. — 752 с. 33 000 экз. ISBN 978-5-89572-037-0.
  3. протоієрей Василь Рудніцький. Світлій пам'яті митрополита Даниїла присвячується (укр.). Рівненська єпархія ПЦУ (9 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
  4. ІСТОРІЯ ТА СУЧАСНІСТЬ Архівавана 5 красавіка 2019. // kpba.edu.ua

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads