Кіеўская рысавальная школа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіеўская рысавальная школа — навучальная мастацкая ўстанова ў Кіеве (1875—1901), заснаваная ўкраінскім мастаком-педагогам Мікалаем Мурашкам. Фінансавалася за кошт гарадскога бюджэту і ахвяраванняў мецэната Івана Цярэшчанкі.
Гісторыя
У 1901 годзе на аснове малявальнай школы М. І. Мурашкі было арганізавана вучылішча, якое перайшло ў падпарадкаванне Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.
Адрасы
Спачатку школа знаходзілася ў доме Тарноўскага на Трохсвяціцельскай вуліцы, у 1876—1880 гг. — у адным з памяшканняў гарадской думы, у 1880—1882 гг. — доме на Афанасьеўскай вуліцы, у 1882—1991 гадах — на вуліцы Вялікай Уладзімірскай.
Вядомыя вучні
У школе вучыліся В. А. Сяроў (1876—1878), Я. М. Кругер (1883—1886), К. С. Малевіч (1895—1896). Школа адыграла вялікую ролю ў падрыхтоўцы ўкраінскіх нацыянальных мастакоў, у ёй атрымалі адукацыю М. К. Піманенка, А. А. Мурашка, С. П. Кастэнка, Р. К. Дзядчанка, С. І. Блонская, І. С. Іжакевіч, а таксама Р. П. Святліцкі, М. І. Жук, В. Д. Замірайла, А. А. Куранной, Ф. С. Красіцкі, Ф. У. Шаўрын і іншыя.
Выкладчыкі
У 1875—1901 гадах школай кіраваў і выкладаў у ёй Мікалай Мурашка. Тут таксама выкладалі X. П. Платонаў, М. К. Піманенка, І. Ф. Селязнёў.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads