Кіеў-11
серыя 18-метровых тралейбусаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіеў-11 (укр.: Київ-11) — серыя 18-метровых тралейбусаў, якая выпускалася ў 1991—1993 гадах Кіеўскім заводам электратранспарту ў колькасці дзесяці асобнікаў, і ў пяці асобніках — мінскім заводам Белкамунмаш.
Акрамя гэтага, выпускалася і скарочаная 11,6-метровая мадыфікацыя тралейбуса Кіеў 11У. Іх выпускаў толькі КЗЭТ у 1992—1996 гадах, які вырабіў за гэты перыяд 55 асобнікаў. Кіеў-11 і Кіеў-11У вызначыліся надзвычайна нізкай якасцю і вельмі нізкай надзейнасцю, праз што тэрмін службы гэтых тралейбусаў не перавышаў, у большасці выпадкаў, 10 гадоў.
Асновай для распрацоўкі новых тралейбусаў былі перспектыўныя тралейбусы Кіеў-6, якія КЗЭТ выпускаў у пачатку 1970-х гадоў, аднак у 1972 годзе і вытворцасць была спынена з-за масавых паступленняў чэшскіх тралейбусаў «Шкода» і расійскіх ЗІУ.
У 1991 годзе з заводу выйшлі некалькі двухсекцыйных тралейбусаў асабліва вялікай умяшчальнасці Кіеў-11. Аднак, з-за абмежаваных вытворчых магчымасцяў КЗЭТ, машын было выраблена вельмі мала. Кіеў-11 былі выраблены амаль цалкам з украінскіх камплектуючых. З прычыны малой серыі і абмежаваных магчымасцяў завода па давядзенні машын да нармальнага эксплуатацыйнага стану, якасць машын была нізкай. У 1992 годзе дакументацыя на вытворчасць Кіеў-11 было перададзена на Паўднёвы машынабудаўнічы завод («Южмаш»), дзе ўзяліся за дапрацоўку гэтай машыны. Хоць камплектуючыя машын вытворчасці «Южмаш» засталіся амаль тымі ж, завод здолеў значна палепшыць якасць машыны і выправіць шматлікія недахопы. У студзені 1992 года «Южмаш» запусціў мадэль у серыйную вытворчасць, аднак ужо пад уласнай назвай — ЮМЗ Т1.
Remove ads
Апісанне канструкцыі
Тралейбус Кіеў-11 ўяўляе сабой рамную канструкцыю, аснова канструкцыі -- рама, якая складаецца з ланжэронаў, некалькіх ашэсткаў і шэрагу іншых дэталяў. На раму тралейбуса мацуецца кузаў і ўсе іншыя вузлы і агрэгаты. Трубы каркаса і ашалёўка кузава зроблены са сталі.
Даўжыня тралейбуса -- 18 м. Камплектуючыя тралейбуса выкарыстаны пераважна украінскія, якія вызначаліся невысокай якасццю.
- Даўжыня тралейбуса Кіеў-11, мм: 18000
- Шырыня, мм: 2500
- Вышыня, мм: 3355
- База, мм: 5400 (цягач), 6520 (прычэп)
- Калея пярэдніх колаў, мм: 1950
- Калея сярэдніх / задніх колаў, мм: 1710
- Мінімальны радыус развароту, мм: 12100
- Вугал пярэдняга звесу (пры поўнай нагрузцы), °: 12
- Вугал задняга звесу (пры поўнай нагрузцы), °: 6
- Мінімальны кліранс, мм: 180
- Максімальны кліранс, мм: 820
- Даўжыня тралейбуса Кіеў-11У, мм: 11630
- Шырыня, мм: 2500
- Вышыня, мм: 3355
- База, мм: 5400
Электраабсталяванне тралейбуса Кіеў-11 / Кіеў-11В:
- Цягавы рухавік: электрарухавік ДК-213Б / ДК-213 Б
- Магутнасць, кілават: 115/115
- Колькасць ЦЭР: 2/1
- Частата кручэння ротара, аб/хв: 1650
- Сістэма кіравання: рэастатна-кантактарная (КЗЭТ).
Электраабсталяванне тралейбуса было вынесена на дах для натуральнага астуджэння, на дах вынесены кантэйнер з пуска-тармазнымі рэастатамі, токапрыёмнікаў (што лагічна), спецыяльны электрарухавік, які кіруе камутацыяй груп рэастатаў (серварухавік), радыёрэактары, якія выкарыстоўваюцца для падаўлення перашкод радыёсувязі.
Кампрэсарны агрэгат служыў для нагнятання сціснутага паветра ў пнеўмасістэму тралейбуса: да сістэмы адкрыцця дзвярэй, пнеўматармазоў, пнеўмаподвескі. Працаваў ад электрарухавіка.
- Кампрэсарны агрэгат: ЭК-4В
- Прывадны электрарухавік кампрэсара ДК-410.
Хадавая частка тралейбуса К-11 і К-11У аналагічная ЮМЗ. Тралейбус К-11 мае два вядучыя масты (сярэдні і задні), адпаведна К-11У, а цягавыя электрарухавікі ДК-213Б, якія знаходзяцца пад падлогай салона, перадаюць крутоўны момант на сярэдні і задні вядучыя масты. Пярэдняя кіраваная вось у тралейбуса — МАЗ-500А-3000011, вытворчасці Міронаўскага аўтаагрэгатнага завода, вядучыя масты ў тралейбуса венгерскай фірмы Raba.
- Пярэдні мост: МАЗ-500А-3000011
- Задні мост: RABA 318.78 або МВ 92.00.000
Галоўная перадача канічная. Бартавыя перадачы — прамазубыя.
У тралейбусаў Кіеў-11 і Кіеў-11У была вельмі нізкая якасць зборкі салона. Сядзенні былі падвойнымі з дэрматынавай абіўкай, устаноўленыя парамі ці па адным, якасць сядзенняў і поручняў была нізкай, як на Кіеў-11, так і на яго меншай версіі. З-за недастатковай магутнасць абагравальнікаў, былі праблемы з цяпленнем і ўзімку ў салоне было холадна. Гэты недахоп ёсць і ў ЮМЗ-Т1. Месца кіроўцы не пераўзыходзіла па эрганамічнасці тагачасныя аналагі. яно было замацаваным на адной пазіцыі і магло рэгулявацца толькі ў вышыню. Прыборная панэль была прамой і невялікай, таму пераважная большасць пераключальнікаў была вынесена на дадатковую панэль з левага боку ад кіроўцы. Панэль мела нямалае падабенства з панэллю ЗІУ-682Г — былі ўжыты аналагічныя тумблеры і вымяральныя прыборы.
Вонкава тралейбус вельмі нагадвае ЮМЗ, аднак у іх ёсць шэраг адрозненняў:
- У тралейбуса Кіеў-11 над лабавым шклом няма маршрутаўказальніка.
- У тралейбуса Кіеў-11 меншая плошча ашклення і іншая канструкцыя лабавога шкла (у ЮМЗ была аналагічная плошча ашклення ў «першай серыі»).
- У тралейбуса Кіеў-11 іншая планіроўка салона і прыборнай панэлі.
- У тралейбуса Кіеў-11 рухавік ДК-213Б, а ў ЮМЗ Т1 — ЭД-138.
- У тралейбуса Кіеў-11 кампрэсар ЭК-4В, у ЮМЗ іншы.
Remove ads
Тэхнічныя характарыстыкі
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads