Кіламетр у гадзіну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіламетры ў гадзіну (км/г) — пазасістэмная адзінка вымярэння хуткасці. Аб’ект, які рухаецца з хуткасцю 1 км/г, пераадольвае за адну гадзіну адзін кіламетр. Вымярэнне хуткасці ў км/г стала больш ужывальным у параўнанні з м/с, бо лягчэй успрымаецца чалавекам, у прыватнасці, кіроўцамі транспартных сродкаў (лік часу звычайна ідзе на гадзіны, а не на секунды, а лік адлегласці — на кіламетры, а не на метры).
Remove ads
Некаторыя хуткасці ў км/г
- 5 км/г — сярэдняя хуткасць пешахода[3]
- 15 км/г — сярэдняя хуткасць веласіпедыста ў горадзе[4]
- 24 км/г — сярэдняя хуткасць аўтамабіля ў горадзе[5][6]
- 60 км/г (1 км/хв) — максімальна дазволеная хуткасць аўтамабіляў у населеных пунктах
- 431 км/г — Bugatti Veyron (мадыфікацыя Super Sport), самы хуткі серыйны аўтамабіль у свеце
- 574,8 км/г — максімальная хуткасць хуткаснага цягніка TGV POS[7]
- 900 км/г — авіялайнер
- 1193 км/г — хуткасць гуку у паветры пры тэмпературы 0 °C
- 1 079 252 848,8 км/г (299 792,5 км/c) — хуткасць святла у вакууме
Remove ads
Пералік паміж км/г і іншымі адзінкамі
Зноскі
- 3-8.b // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.
- Сярэдняя хуткасць машын у Маскве звалілася на 10% за паўгода (руск.). Весці.ру (25 ліпеня 2012).
- У каго якая сярэдняя хуткасць па горадзе (дадзеныя з маршрутніка)? (руск.) (22 траўня 2013).
- Французскі цягнік пабіў свой рэкорд (руск.). Весці.ру (3 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 17 лютага 2009.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads