Кільскі ўніверсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кільскі ўніверсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта — вядучы класічны ўніверсітэт (і навуковы цэнтр), адзін з найбуйнейшых у Германіі, у ім прадстаўлены амаль усе навуковыя напрамкі, але вядучымі з'яўляюцца прыкладныя навукі аб жыцці, геалогія і акіянаграфія. Размешчаны ў горадзе Кіль, спрыяльна размешчаным у заліве Балтыйскага мора. Мае вялікае міжнароднае значэнне. Падтрымлівае партнёрскія адносіны з многімі універсітэтамі краін ЕС, ЗША, Кітая і былога СССР.
Тут працуе ~ 450 прафесараў і выкладчыкаў, больш чым 1700 іншых вучоных і ўрачоў і амаль 6000 супрацоўнікаў. Толькі ў клініках універсітэта працуе больш за 5000 чалавек. З ~ 23000 студэнтаў, ~ 1300 замежнікі, якія прадстаўляюць 85 нацый ўсіх кантынентаў, навучаюцца на тэалагічным, юрыдычным, сацыяльна-эканамічным, медыцынскім, філасофскім, матэматычным, прыродазнаўчым і іншых факультэтах. У склад універсітэта ўваходзяць 165 навукова-даследчых інстытутаў, семінараў, клінік і іншых устаноў, якія размяшчаюцца ў 250 будынках. 3 даследчыя станцыі ўніверсітэта займаюць звыш 500 гектараў карыснай сельскагаспадарчай плошчы, функцыянуюць 66 спецыялізаваных курсаў: ад археалагічных да зубалячэбных. Штогод 2000 выпускнікоў-спецыялістаў, больш за 300 кандыдатаў і дактароў навук.
Remove ads
Факультэты
- Факультэт тэалогіі
- Факультэт права
- Факультэт бізнесу, эканомікі і сацыяльных навук
- Факультэт медыцыны
- Факультэт мастацтва і гуманітарных навук
- Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Факультэт агракультуры і дыеталогіі
- Інжынерны
Вядомыя выпускнікі
Зноскі
- Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
- Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads