Кіліяны
дынастыя нямецкіх гравёраў XVI-XVIII стст. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіліяны — сям’я нямецкіх гравёраў з Аўгсбурга.

Генеалогія
- Барталамей, празваны Старэйшым (1548—1588) — злотнік і гравёр, пачынальнік вялікай дынастыі мастакоў[1].
- Лукас (1579—1637) — сын Барталамея Старэйшага, вучыўся ў Італіі, гравіраваў паводле Веранезэ, Цынтарынета, Мікеланджэла.
- Вольфганг (1581—1663) — сын Барталамея Старэйшага, брат Лукаса, бацька Філіпа і Барталамея. Адзін з галоўных мастакоў-ілюстратараў да выдання 1613 года Hortus Eystettensis — батанічнага каталога саду князя-біскупа Айхштэта Ёгана Конрада фон Гемінгена.
- Ёган (1623—1697) — сын Вольфганга, злотнік
- Філіп (1628—1693) — брат папярэдняга, рысавальшчык і медзярытнік
- Вольфганг Філіп (1654—1732) — сын Філіпа, медзярытнік
- Ёган Якоб (1678—1705) — сын Вольфганга Філіпа, медзярытнік
- Маркус Філіп (1679—1715) — брат папярэдняга, гравёр
- Ёган Фрыдрых (1681—1747) — брат папярэдніх, злотнік і сярэбранік
- Георг (1683—1745) — брат папярэдніх, жывапісец і гравёр (меца-тынта), бацька Георга Хрыстафора і Філіпа Андрэаса.
- Георг Хрыстафор (1709—1781) — сын Георга, выдавец і медзярытнік, сабраў калекцыю Творы Кіліянаў, якая захоўваецца ў бібліятэцы Аўгсбурга, уключае збор партрэтаў дынастыі гравёраў.
- Філіп Андрэас (1714—1759) — брат папярэдняга, рысавальшчык і медзярытнік, гравёр караля Аўгуста Саса.
- Георг Марцін (1739—1760) — сын Філіпа Андрэаса, медзярытнік
- Ёган (1716—1744) — брат Філіпа Андрэаса, медзярытнік
- Пауль (1687—1718) — брат Георга, гравёр
- Ерамія (1665—1730) — брат Вольфганга Філіпа, гравёр
- Вольфганг Філіп (1654—1732) — сын Філіпа, медзярытнік
- Барталамей (1630—1696) — рысавальшчык і гравёр, сын Вольфганга
- Магнус — сын Барталамея Старэйшага
Remove ads
Партрэты
- Лукас Кіліян (1579–1637)
- Вольфганг Кіліян (1581–1663)
- Філіп Кіліян (1628–1693)
- Барталамей Кіліян (1630–1696)
- Вольфганг Філіп Кіліян (1654–1732)
- Георг Кіліян (1683–1745)
- Георг Крыстаф Кіліян (1709–1781)
- Філіп Андрэас Кіліян (1714–1759)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads