Кінатэатры Гродна

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кінатэатры ў Гродна існуюць з 1908 года[1]. На 2022 год у Гродна працуюць 5 кінатэатраў, уключаючы 4 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Гроднааблкінавідэапракат»[2].

Гісторыя

Колькасць
кінатэатраў
у розныя гады:

1920-я 4
1930-я 7
1941 3
2020 5

Першы кінематограф «Электра-Біёграф» у Гродна пачаў дзейнічаць у 1908 годзе ў доме Чартка на вуліцы Саборнай (зараз - вул. Савецкая), адчынены местачкоўцам Якавам Крывапіскам.

У 1911-1912 гады ў Гродна адкрыліся кінатэатры «Люкс» і «Сатурн». Кінематограф «Люкс» быў перабудаваны мешчанінам Раманам Завістоўскім з уласнага дома.

У траўні 1914 года быў зацверджаны план двухпавярховага цаглянага будынку, які быў прадстаўлены капітанам у адстаўцы Сяргеем Манастырскім. Кінатэатр у ім адкрыўся ў жніўні 1915 года і першапачаткова называўся «Эдэн» (Eden), пазней насіў назвы «Палац» (Palac), «Палонія» (Polonija), «Пан» (Pan). Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР – «Чырвоная зорка».

У 1920 гады ў Гродна працавала 4 кінатэатры: «Ліра», «Эдэн», «Люкс», «Сатурн». У 30 гады іх стала сем: «Аполла» (былы кінатэатр «Ліра»), «Маленькі люкс» (былы «Сатурн»), «Пан» (раней - «Эдэн» і «Палонія»), «Палац», «Пацеха», «Геліёс» і «Зосенька»[3].

У 1940-1941 гады ў Гродна працавалі кінатэатры «Трэці інтэрнацыянал», «КІМ» (раней - «Зосенька») і «Чырвоная зорка».

У 1950 гады ў Занеманскай частцы горада з'явіўся кінатэатр імя Пушкіна. 4 жніўня 1950 года гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб будаўніцтве кінатэатра на 200 месц на скрыжаванні вуліц Беластоцкай (вул. Суворава) і Аўгустоўскай (вул. Курбатава). Але праз 3 дні рашэнне адмянілі, а зямельны ўчастак плошчай 3300 квадратных метраў пад будаўніцтва кінатэатра выдзелілі на вуліцы Ласасянскай. У 2000 кінатэатр імя Пушкіна быў пераабсталяваны пад більярдны клуб з барам і рэстаранам.

У 1961 годзе адкрыты кінатэатр «Гродна», які стаў першым шырокаэкранным, а затым і шырокафарматным кінатэатрам у вобласці.

У 1962 годзе распачалося будаўніцтва кінатэатра «Космас» (адкрыўся ў студзені 1964)[4]. У верасні 2010 года ўпершыню ў горадзе ў ім пачалі паказваць фільмы ў 3D.

У лістападзе 1970 года на праспекце Касманаўтаў быў адкрыты кінатэатр «Усход» на 605 гледачоў.

У студзені 1987 года быў адкрыты кінатэатр «Кастрычнік», першы трохзальны кінатэатр на тэрыторыі БССР. Кінатэатр пабудаваны па індывідуальным праекце[5]. У траўні 2002 года ў вялікай зале кінатэатра «Кастрычнік» упершыню ў Гродна была усталявана сістэма звука Dolby. У 2016 годдзе ў кінатэатры таксама ўпершыню ў Гродна была ўсталявана сістэма Dolby Atmos[6].

У 2009 была праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Чырвоная зорка», а ў снежні 2014 года пасля рэканструкцыі будынку адкрыўся кінатэатр «Усход».

У сакавіку 2021 года ў гандлёва-забаўляльным комплексу «Трыніці» адкрыўся 5-зальны кінатэатр MOOON сеткі Silver Screen[7].

Remove ads

Спіс кінатэатраў Гродна

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Гродна. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

  • Назва — назва кінатэатра;
  • Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
  • Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
  • Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
  • Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
  • Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
  • Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Больш інфармацыі Назва, Адкрыты ...

Закрытыя

Больш інфармацыі Назва, Адкрыты ...
Remove ads

Зноскі

  1. История Гродненского кинопроката (руск.)(недаступная спасылка). kinogrodno.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  2. Кинотеатры Гродно (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2022. Праверана 3 ліпеня 2022.
  3. В гродненском кинотеатре "Октябрь" установят новейшую систему 3D-звука Dolby Atmos2 (руск.)(недаступная спасылка). Афиша TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
  4. Кинотеатр «Октябрь» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  5. Кинотеатр «Космос» (руск.)(недаступная спасылка). Афиша.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  6. Кинотеатр «Космос» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
  7. Кинотеатр «Восток» (руск.)(недаступная спасылка). Афиша.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  8. Кинотеатр «Восток» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
  9. Скидки для водителей и студентов и кинотеатр на месте спортзала. Кинотеатр «Восток» – локация нестандартных решений(недаступная спасылка). Гродзенская праўда. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 13 мая 2021.
  10. Кинотеатр «Красная звезда» (руск.)(недаступная спасылка). КиноГродно. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  11. Кинотеатр MOON (руск.)(недаступная спасылка). Афиша.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  12. Silver Screen - MOON в ТРК «Тринити» (руск.)(недаступная спасылка). Silver Screen. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  13. Улица Карла Маркса в Гродно: что здесь было?. Гродзенская праўда. Праверана 13 мая 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads