Кінематыка
раздзел механікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кінема́тыка[1] (гр. «кінема» κίνημα — рух) — раздзел механікі, які займаецца апісаннем руху аб’ектаў, не разглядаючы яго прычыны. Задача кінематыкі заключаецца ў тым, каб даць метады матэматычна строгага, колькаснага апісання руху цел і вызначыць узаемасувязі паміж велічынямі, якія характарызуюць рух.
Апісанне руху складанага аб’екта ў агульным выпадку палягае ў апісанні руху частак, што яго складаюць. Любы рух абсалютна цвёрдага цела можна апісаць як геаметрычную суму руху аднаго з яго пунктаў і вярчальнага руху гэтага цела вакол гэтага пункта. Адпаведна, існуюць такія раздзелы кінематыкі:
- кінематыка матэрыяльнага пункта
- кінематыка вярчальнага руху
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads