Кірыла-Белазерскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіры́ла-Белазе́рскі манасты́р — помнік рускага дойлідства 15—17 ст. Размешчаны ў г. Кірылаве Валагодскай вобласці (Расія) на беразе Сіверскага возера .
Заснаваны ў 1397 г. як мужчынскі.
Комплекс складаецца з ансамбляў былых Успенскага і Іванаўскага манастыроў («Стары горад»), «Новага горада» і крэпасці Астрог (не захавалася) паміж імі.
Манастыр абкружаны крапаснымі сценамі (16 ст., будаўнікі К. Сяркоў, С. Шам) з манументальнымі вежамі, аздобленымі узорамі з цэглы.
На тэрыторыі манастыра Успенскі сабор (1497—98, дойлід Прохар Растоўскі; у інтэр’еры 5-ярусны іканастас 15—18 ст., фрэскі 1641), цэрквы Увядзенская (1519), надбрамная са «Святой брамай» (1523), Архангела Гаўрыіла (1531—34), Вялікія бальнічныя палаты (канец 16 — пачатак 17 ст.) і інш.
З 1924 г. манастыр ператвораны ў музей-запаведнік.
- Успенскі сабор
- Надбрамная Праабражэнская царква
- Святая брама з надбрамнаю царквою Іаана Лесвічніка
- Царква Архангела Гаўрыіла
- Царква Іаана Прадцечы
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads