Кісцяні (гарадзішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кісцяні́[1] — гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур[1] каля вёскі Кісцяні Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Датуецца другой паловай 1-га тысячагоддзя да н.э. — пачаткам I стагоддзя н.э. Даследаваннямі выяўлены рэшткі наземнай пабудовы слупавой канструкцыі, фрагменты ляпных яйцападобных пасудзін, жалезныя сярпы, шпілька, кольцы, бронзавыя ўпрыгожанні, касцяныя праколкі, шкляныя і гліняныя пацеркі і іншае. Існуе меркаванне, што ў VI—VII стагоддзях н.э. гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads