Вуліца Кісялёва (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Кісялёва — вуліца ў Чыгуначным раёне Гомеля, размешчана на поўдзень ад чыгуначнага вакзала і ідзе паралельна да чыгуначных пуцей. Пачынаецца ад Прывакзальнай плошчы.
Remove ads
Цікавыя факты
Вуліца пачала фармавацца з канца XIX стагоддзя. Наўсцяж будучай вуліцы размяшчаліся розныя службовыя пабудовы чыгуначнага вакзала. У 1920-я гады ў пачатку вуліцы пабудаваны Палац культуры імя У. І. Леніна.
У 1977 годзе вуліца названа ў гонар Р. Я. Кісялёва, намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР (1968—1970).
У 1990 годзе быў пабудаваны новы пешаходны мост цераз чыгунку (па іншы бок маста — вуліца Украінская).
Remove ads
Будынкі
- Будынак чыгуначнага вучылішча (вул. Кісялёва, 2) — пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя архітэктарам С. Шабунеўскім у стыле мадэрн. У наш час у ім знаходзіцца «Дарожны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў» Беларускай чыгункі.
Страчанныя будынкі
- Будынак кінатэатра «Ілюзіён» (перабудаваныя прыгарадныя касы пачатку XX стагоддзя).
Меркаванні
- У некаторых гомельскіх гісторыкаў ёсць меркаванне, што з 1949 года вуліца Кісялёва насіла назву Юбілейная[1].
Зноскі
- А. Ф. Рогалев. Гомель. Страницы древней истории, формирование улиц, местные тайны и загадки. — Гомель: Барк, 2014. — С. 105.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads