Кіт (фільм, 2022)
фільм Дарэна Аранофскі 2022 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Кіт» (англ.: The Whale) — мастацкі фільм 2022 года рэжысёра Дарэна Аранофскі. Галоўныя ролі выканалі Брэндан Фрэйзер, Сэдзі Сінк, Хонг Чау, Саманта Мортан, Тай Сімпкінс.
Прэм’ера фільма адбылася 4 верасня 2022 года на 79-м Венецыянскім кінафестывалі. Фільм выйшаў у абмежаваны пракат у ЗША 9 снежня 2022 года, а 21 снежня — у шырокі пракат. Па ўсім свеце фільм сабраў 57.6 мільёна долараў пры бюджэце ў 3 мільёны. Фільм выклікаў неадназначную рэакцыю: хаця крытыкі высока ацанілі ігру акцёраў, асабліва Фрэйзера і Чау, яны засталіся незадаволеныя тым, як у карціне паказана барацьба з атлусценнем.
За выкананне галоўнай ролі Фрэйзер атрымаў прэмію «Оскар», прэмію «Выбар крытыкаў» і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША як найлепшы акцёр. Фільм таксама быў узнагароджаны «Оскарам» за найлепшыя грым і прычоскі, а Чау была намінавана на «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога плана.
Remove ads
Сюжэт
Некалькі гадоў таму Чарлі страціў каханага чалавека і зараз лечыць душэўную рану стыхійным абжорствам. Ён хаваецца ад свету за дзвярыма і гардзінамі і чорным квадрацікам у Зуме, а сам больш падобны на кіта, чым на чалавека — з-за паўмятровага слою тлушчу, які пагражае яму хуткім інфарктам і смерцю. У працоўныя гадзіны ён вядзе анлайн-семінары па акадэмічным пісьме, а ў вольны час шоргае на хадунках з аднаго пакоя ў іншы і — калі прыхоплівае сэрца — перачытвае таямнічае эсэ пра «Мобі Дзіка». Аўтар сачынення прызнаецца, што цяжэй за ўсё яму даліся раздзелы-адступленні з апісаннямі кітоў, якія, маўляў, адцягваюць увагу чытача ад сумнага сюжэту. Раз-пораз да пустэльніка наведваюцца баявая медсястра Ліз, нялоўкі місіянер Томас і цынічная дачка Элі, якую Чарлі калісьці кінуў і з якой зараз адчайна спрабуе прымірыцца.
Remove ads
Акцёрскі склад
- Брэндан Фрэйзер — Чарлі
- Сэдзі Сінк — Элі, дачка Чарлі
- Хонг Чау — Ліз, сяброўка і медсястра Чарлі
- Саманта Мортан — Мэры, былая жонка Чарлі
- Тай Сімпкінс — Томас, місіянер
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads