Кішэзэрс
возера ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кішэзэрс[1] (лат.: Ķīšezers) — возера ў паўночна-ўсходняй частцы Рыгі.
Самае вялікае з рыжскіх азёр, на заходнім беразе якога знаходзіцца Межапаркс (месца адпачынку і культурнага баўлення часу гараджан з размешчанымі на яго тэрыторыі Рыжскім заапаркам і гольф-клубам), на паўночным — Яўнцыемс, на паўднёва-усходнім — Азалкалны.
Плошча возера 17,4 км², даўжыня 8,4 км, шырыня да 3,6 км, глыбіня да 4,2 м, сярэдняя 3 м. Па плошчы возера з’яўляецца самым вялікім у Рызе. У возера ўпадаюць рэкі: Югла, Ланга. Праз пратоку Мілгравіс Кішэзэрс злучаецца з басейнам Даўгавы. Па пратоку ў возера трапляе салёная вада. Дно пясчанае, зверху ў цэнтры пласт глею, у заліве Яўнцыемс — цэлюлоза, трапляецца з адходамі папяровай фабрыкі, а ў раёне ЦЭЦ-1 — пласт попелу.
Бераг абведзены залівамі, шмат расліннасці, на ўсходзе ахоўны прыродны аб’ект — Ліепусальскі дуб. Тры вострава, з якіх самы буйны — Сніеру.
Remove ads
Зноскі
- Латышскае e перадаецца як э на пачатку слова і пасля большасці зычных, як е пасля ķ, ļ, ņ, ģ. Гл. СПОСАБЫ І ПРАВІЛЫ ПЕРАДАЧЫ ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАЎ І ТЭРМІНАЎ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads