К’ель Абель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
К’ель Абель (дацк.: Kjeld Abell; 25 жніўня 1901, Рыбе — 5 сакавіка 1961, Капенгаген) — дацкі драматург , стваральнік філасофска-сімвалічнай драмы. З 1927 быў тэатральным мастаком. У камедыі «Згубленая мелодыя» (1935), «Ева адбывае сваю дзіцячую павіннасць» (1936) выказваецца думка пра грамадскае прызначэнне чалавека. Аўтар антынацысцкіх п’ес «Ганна Сафі Хельвіг» (1939) і «Сількебарг» (1946) пра дацкі Супраціў. У алегарычнай драме «Дні на воблаку» (1947) Абель перасцерагае пра небяспеку атамнай вайны. Драмы «Андэрсан, або Казка яго жыцця» (1955), «Дама з камеліямі» (1959) прасякнуты песімізмам.
Remove ads
Зноскі
- Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 5. — ISBN 978-2-221-06888-5
- Kjeld Abell // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Абелль Кьелль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Абелль Кьелль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- http://www.litteraturpriser.dk/aut/AKjeldAbell.htm Праверана 29 снежня 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads