Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Міхайлавіч Бандарэ́нка (6 чэрвеня 1951, в. Кучын, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2016), дацэнт (1987).

Хуткія факты Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Гісторыя», 1976), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (аспірантура, 1982).

Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1976; гісторыка-філалагічны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі і ўсходніх славян, прафесар, у 1992—2002 — загадчык кафедры, 2000—2003 — рэктар ІПК і ПК, 2003—2017 — рэктар універсітэта)[1].

Навуковыя інтарэсы: гісторыя палітычных партый Расіі і Беларусі пачатку XX стагоддзя.

Remove ads

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях супраць студэнтаў

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, на пасадзе рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Канстанцін Бандарэнка быў адказны за адлічэнні студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2].

Узнагароды

Узнагароды: званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», медаль СССР «За працоўную доблесць» і іншае[3].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads