Лавіса Шведская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лавіса Шведская
Remove ads

Лавіса Шведская (Луіза) (шведск.: Lovisa av Sverige; 31 кастрычніка 1851, Стакгольм — 20 сакавіка 1926, Капенгаген) — шведская прынцэса, каралева Даніі, жонка дацкага караля Фрыдэрыка VIII. Адзіная дачка шведскага караля Карла XV і Луізы Нідэрландскай. З дынастыі Бернадотаў.

Remove ads

Біяграфія

28 ліпеня 1869 года ў Стакгольме Лавіса выйшла замуж за спадчыннага прынца Дацкага Фрэдэрыка VIII. У 1906 годзе, пасля ўзыходжання мужа, стала каралевай Даніі.

Паколькі трон у Швецыі і Нарвегіі жанчыны не ўспадкоўвалі, пасля смерці Карла XV каралём стаў яго брат Оскар II. Пасля скасавання уніі Швецыі і Нарвегіі Оскар II склаў з сябе паўнамоцтвы і на нарвежскі прастол 18 лістапада 1905 года быў абраны сын Лавісы Карл, які прыняў імя Хокан VII.

Лавіса памерла ў палацы Амаліенборг (Капенгаген) і была пахавана побач з мужам у саборы горада Роскіле.

Remove ads

Сям’я

Дзеці ад шлюбу з Фрэдэрыкам VIII:

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads