Ларыса Георгіеўна Вершаловіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ларыса Георгіеўна Вершаловіч (нар. 1 красавіка 1956, в. Лясок Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі урач і палітык.

Хуткія факты Ларыса Георгіеўна Вершаловіч, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

У 1981 годзе закончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа.

Працоўную дзейнасць пачала рабочай Беліцкай хлебапякарні Лідскага райспажыўсаюза Гродзенскай вобласці. Працавала ўрачом-інтэрнам Баранавіцкай гарадской бальніцы, участковым тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, загадчыкам Лунінецкай раённай паліклінікі. Займала пасаду намесніка галоўнага ўрача па амбулаторнапаліклінічнай рабоце Лунінецкага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання Брэсцкай вобласці.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012)[1], юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads