Лаўрэнційская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лаўрэнці́йская мова † — умоўная назва адной або некалькіх іракезскіх моў, распаўсюджаных уздоўж ракі Святога Лаўрэнція да пачатку XVII ст. З лаўрэнційскай мовы паходзіць назва краіны Канада.
Remove ads
Гісторыя
Лаўрэнціўскую мову атаясняюць з іракезамоўнымі плямёнамі, якія насялялі рэчышча рака Святога Лаўрэнція ад возера Антарыа да сучаснага Квебека паміж 1200 г. і 1600 г. Экспедыцыя Жака Карцье зафіксавала ў 1535 - 1536 гг. болей за 12 паселішчаў лаўрэнційцаў, але да з’яўлення экспедыцыі Самюэля дэ Шамплейна ў 1608 г. яны зніклі. Высоўваюцца версіі, што лаўрэнційцы загінулі ад эпідэміі, занесенай еўрапейцамі, былі пераможаны іракезамі або мігрыравалі ў раён Вялікіх азёр. Існаванне асобных лаўрэнційскіх культур падцвярджаецца археалагічнымі раскопкамі.
Першы слоўнік лаўрэнційскай мовы быў складзены Жакам Карцье і ўключаны ў яго публікацыю 1545 г. Другі, таксама складзены Ж. Карцье, апублікаваны значна пазней. У нашы дні большасць даследчыкаў мяркуе, што гэта былі запісы слоў не з адной мовы, а некалькіх. Яны дэманструюць блізкасць да іншых паўночных іракезскіх моў.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads