Леанард Пятрашак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанард Юзаф Пятрашак (польск.: Leonard Józef Pietraszak; 6 лістапада 1936, Быдгашч, Куяўска-Паморскае ваяводства, Польшча — 1 лютага 2023, Варшава) — польскі акцёр тэатра і кіно. Здымаўся ў ролі банкіра Густава Крамера ў фільмах «Ва-банк» і «Ва-банк 2».
Remove ads
Біяграфія
Леанард Пятрашак нарадзіўся ў 1936 годзе ў Быдгашчы, Польская Рэспубліка. Першую невялікую ролю ў кіно выканаў у 1957 годзе ў фільме «Сапраўдны канец вялікай вайны». 19 чэрвеня 1959 года ён дэбютаваў як акцёр у тэатры, а праз год скончыў акцёрскі факультэт Кінашколы ў Лодзі. Шырокую папулярнасць у Польшчы атрымаў пасля выканання галоўнай ролі ў тэлесерыяле «Чорныя хмары» 1973 года, а роля крымінальнага банкіра ў фільме «Ва-банк» зрабіла яго вядомым далёка за межамі краіны. З 1977 года іграў у тэатры «Атэнеум» (Варшава).
Remove ads
Прызнанне
- Узнагарода старшыні «Камітэта ў справы радыё і тэлебачанне» за сукупнасць тэлевізійнай творчасці (1979).
- ганаровы знак «Заслужаны дзеяч культуры» (1988).
- Афіцэрскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (2000).
- Медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы (2010).
Зноскі
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads