Леанід Аляксандравіч Яновіч

беларускі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Аляксандравіч Яновіч (4 сакавіка 1934 в. Кажушкі, Слуцкі раён — 26 лістапада 2022) — беларускі вучоны ў галіне матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), прафесар (1992).

Хуткія факты Леанід Аляксандравіч Яновіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1934 года ў в. Кажушкі Слуцкага раёна.

Скончыў Ленінскую сярэднюю школу (1949), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). У 1957—1967 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер, у 1967—1996 гадах — загадчык лабараторыі, з 1996 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі.

Памёр 26 лістапада 2022 года.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне набліжаных метадаў аналізу і вылічальнай матэматыкі.

Аўтар звыш 80 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1976), медалямі. Лаўрэат прэміі НАН Беларусі 1993 года за распрацоўку набліжаных метадаў функцыянальнага інтэгравання[3].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads