Леанід Восіпавіч Пастарнак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Восіпавіч Пастарнак (руск.: Леонид Осипович Пастернак; 22 сакавіка (3 красавіка) 1862[1], Адэса, Адэскае граданачальніцтва[d], Расійская імперыя[2][3] — 31 мая 1945[4][5][…], Оксфард[6]) — расійскі жывапісец, графік. Акадэмік Пецярбургскай АМ (з 1905). Бацька Б. Л. Пастарнака.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Новарасійскі ўніверсітэт у Адэсе (1885), адначасова вучыўся ў Мюнхенскай АМ. Выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (з 1894). Экспанент Таварыства перасоўных выставак (з 1889). Член-заснавальнік аб’яднання «Саюз рускіх мастакоў» (з 1903). З 1921 жыў у Германіі, Вялікабрытаніі.
Працаваў у жанры партрэта, станковай і кніжнай графікі. Стварыў цыкл твораў, прысвечаных Л. Талстому, партрэты М. Горкага (1906), А. Скрабіна (1909), С. Рахманінава, Э. Верхарна (абодва 1913), А. Эйнштэйна (1924), Р. М. Рыльке (1926), Л. Карыта (1927), Г. Гаўптмана (1930), цыкл натурных партрэтаў У. Леніна і інш. Яго партрэтам уласцівы выразнасць, лаканізм, увага да духоўнага жыцця чалавека. Аўтар ілюстрацый да раманаў «Вайна і мір» і «Уваскрэсенне» Талстога, твораў М. Лермантава, жанравых карцін «Ліст з радзімы» (1889), «Дамоў на радзіму» (1891), «Пасяджэнне савета выкладчыкаў Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства» (1902), серыі пейзажаў гарадоў Паўночнай Еўропы (1908), малюнкаў дзяцей і інш.
Творчасці Леаніда Пастарнака ўласцівы эмацыянальная выразнасць, тонкасць каларыту, зварот да пленэрнага жывапісу, праца пры вячэрнім асвятленні.
Remove ads
Галерэя
- Да родных (1891)
- Востраў Руген (1906)
- Леў Талстой (1908)
- Альберт Эйнштейн (1924)
- Райнер-Марыя Рыльке (1926)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
