Леанід Вікенцьевіч Аўдзей
хірург, вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Вікенцьевіч Аўдзе́й[4] (7 красавіка 1929[1], Вілейка, Віленскае ваяводства[2] — 5 ліпеня 1977[2]) — беларускі ўрач-хірург, вучоны, доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1970)[5].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў сярэднюю школу ў 1947 годзе, Мінскі медыцынскі інстытут у 1953 годзе. У 1953—1956 гадах загадчык хірургічнага аддзялення, галоўны ўрач Пастаўскай раённай бальніцы. Старшыня Беларускага навуковага таварыства хірургаў (1968—1977). Галоўны хірург Міністэрства аховы здароўя БССР (1968—1977). Загадчык 2-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута (1970—1977)[5].
Навуковая дзейнасць
Навуковая дзейнасць была накіравана на вывучэнне хірургічных метадаў лячэння паталогіі гепатабіліярнапанкрэатычнай сістэмы[5] і падстраўнікавай залозы, па партальнай гіпертэнзіі і гастраэнтэралогіі, экстрапаральных метадах дэтаксікацыі ў хірургіі[4].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads