Леанід Сцяпанавіч Шабека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Сцяпанавіч Шабека (3 ліпеня 1941, в. Цясова, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 16 сакавіка 2021) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі металаў ціскам, тэорыі і методыкі навучання матэматыцы, начартальнай геаметрыі. Доктар педагагічных навук (1996), кандыдат тэхнічных навук (1973), прафесар (1993).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1966; аспірантура, 1972).
Працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе (1966—1969, інжынер-механік, інжынер-канструктар), у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1973, прафесар кафедры «Інжынерная графіка машынабудаўнічага профілю», у 1974—2001 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (з 2005, прафесар кафедры «Інжынерная графіка», у 2011—2013 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; формаўтварэнне ў тэхналагічных працэсах; дыдактыка тэхнічнай творчасці; геаметра-графічная падрыхтоўка інжынераў.
Remove ads
Бібліяграфія
- Геометрическое обеспечение целостной графической подготовки инженера (системно-конструктивный подход) : диссертация … доктора педагогических наук в форме научного доклада : 13.00.02 : защищена 29.12.1995 : утверждена 00.00.1996 / Шабека Леони д Степанович ― Минск, 1995.
- Исследование высокоскоростного прессования металлов и сплавов без предварительного нагрева : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.16.05 / Шабека Леонид Степанович. ― Минск, 1973.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads