Леанід Сямёнавіч Данілюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Сямёнавіч Данілюк (1919, вёска Студзёнка, Быхаўскі раён — 24 верасня 1986, Быхаў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Леанід Сямёнавіч Данілюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі педінстытут (1939), Тбіліскае артылерыйскае вучылішча (1941). У Чырвонай Арміі з 1939 г. У час Вялікай Айчыннай вайны на Паўночна-Заходнім, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Камандзір самаходнага артылерыйскага палка маёр Л. С. Данілюк вызначыўся ў Берлінскай наступальнай аперацыі. 18.04.1945 г. па яго ініцыятыве полк атакаваў ворага каля горада Бернаў. На падбітай самаходнай гармаце Данілюк прарваўся на ўскраіну горада, выклікаў паніку ў радах праціўніка, што садзейнічала паспяховаму наступленню корпуса. Да 1955 г. служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік. Працаваў у Харкаве, Магілёве. Апошні час жыў у Рагачове. Пахаваны ў Быхаве. Імем Л. С. Данілюка названа школа ў Бернаў (ГДР).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads