Леапольд III Святы

маркграф Аўстрыі (1095—1136) From Wikipedia, the free encyclopedia

Леапольд III Святы
Remove ads

Леапольд III Святы (ням.: Leopold III; 107315 лістапада 1136 г.) — маркграф Аўстрыі (1095—1136) з дынастыі Бабенбергаў, святы-заступнік Аўстрыі і Вены. Сын маркграфа Леапольда II і Іды Форнбах-Ратэльнбергскай.

Remove ads

Жыццё

У 1104 г. Леапольд падтрымаў паўстанне прынца Генрыха супраць яго бацькі імператара Генрыха IV, чым забяспечыў сабе ласку прынца, які стаў у 1105 г. новым імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Генрых V аддаў у жонкі Леапольду III сваю сястру, што рэзка павялічыла аўтарытэт Аўстрыі ў імперыі.

Асаблівасцю дзяржаўнай палітыкі Леапольда III было падтрыманне мірных і дружалюбных адносін з усімі суседзямі, імператарам і Папам Рымскім. У 1125 г. яго кандыдатура нават была высунута на выбарах імператара, аднак Леапольд III узяў самаадвод. Пры ім Аўстрыя значна ўмацавалася і пашырыла сваю незалежнасць у рамках Германіі.

Леапольд III вельмі актыўна падтрымліваў царкву і заснаваў у Аўстрыі некалькі важных манастыроў:

• Клостэрнойбург (1108, суседні замак Нойбург служыў пры Леапольдзе сталіцай усёй Аўстрыі),
• Хайлігенкройц (1133),
• Клайнмарыяцэль (1134).

Гэта яго дзейнасць паслужыла нагодай да кананізацыі Леапольда III у 1485 годзе. Яго мошчы ў Клостэрнойбургу сталі аб’ектам пакланення паломнікаў. А ў 1663 г. ён быў абвешчаны святым-заступнікам Аўстрыі. Дзень яго памяці (15 лістапада) з’яўляецца афіцыйным святам у Вене, Ніжняй і Верхняй Аўстрыі.

Remove ads

Шлюб і дзеці

Жонка — Агнэс фон Вайблінген (1072—1143), дачка імператара Генрыха IV. Дзеці:

Remove ads

Зноскі

1. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118571850 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

3. Kindred Britain

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Jirásek Z., Antonín R., Čapský M. et al. Slezsko v dějinách českého státu I. Od pravěku do roku 1490Nakladatelství Lidové noviny, 2012. — С. 569. — 708 с. — ISBN 978-80-7422-168-2

6. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads