Леапольд V (герцаг Аўстрыі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леапольд V (ням.: Leopold V; 1157 — 31 снежня 1194) — герцаг Аўстрыі з 1177 года і Штырыі з 1192 года з дынастыі Бабенбергаў.
Remove ads
Біяграфія
Леапольд V быў сынам Генрыха II Язаміргота і Феадоры Камнін, пляменніцы візантыйскага імператара Мануіла I.
Неўзабаве пасля ўзыходжання на прастол Леапольд V атрымаў перамогу над чэшскай арміяй, захапіў Оламаўц і паводле мірнага дагавора 1179 года далучыў шэраг тэрыторый паўднёвай Маравіі.
Больш за ўсё Леапольд V вядомы дзякуючы яго ўдзелу ў Трэцім крыжовым паходзе 1189 года, падчас якога адбыўся канфлікт паміж герцагам і каралём Англіі Рычардам Львінае Сэрца. У час узяцця Акры Леапольд V адным з першых крыжакоў узлез на сцяну горада і ўзняў свой сцяг. Угневаны гэтым Рычард I сарваў сцяг герцага і паставіў на яго месцы свой.
У далейшым канфлікт паміж двума манархамі яшчэ больш абвастрыўся: Рычард падтрымліваў Гі дэ Лузіньяна ў яго прэтэнзіях на карону Іерусалімскага каралеўства, тады як Леапольд V быў прыхільнікам Конрада Манферацкага, свайго стрыечнага брата. Забойства Конрада ў 1192 годзе многія прыпісалі руцэ англійскага караля. Таму, калі ў 1192 годзе Рычард I на зваротным шляху з Палесціны праязджаў праз Вену, ён быў схоплены рыцарам Георгам Ропельтам па загадзе Леапольда V і зняволены ў замак Дзюрнштайн. Толькі ў 1194 годзе герцаг вызваліў караля пад ціскам Папы Рымскага і імператара Генрыха VI. За выхад на свабоду кароль Англіі заплаціў Леапольду V каласальную па тых часах суму ў 50 тысяч марак, якой герцаг скарыстаўся для арганізацыі манетнага двара ў Вене, будаўніцтва новых гарадскіх сцен сталіцы і заснавання Вінер-Нойштата.
Галоўным дасягненнем кіравання Леапольда V стала далучэнне Штырыі. У 1186 годзе ён заключыў Санкт-Георгенбергскі дагавор з бяздзетным герцагам Штырыі Отакарам IV, паводле якога пасля смерці Отакара Штырыя на вечныя часы аб'ядноўвалася з Аўстрыяй у адзіную дзяржаву на чале з аўстрыйскімі манархамі, пры ўмове захавання правоў і прывілеяў штырыйскіх саслоўяў. Отакар IV сканаў у 1192 годзе, і Штырыя была перададзена імператарам Леапольду V. Далучэнне Штырыі рэзка ўзмацніла Аўстрыйскую манархію і дало штуршок да бурнага развіцця горнай справы, металургіі і гандлю ва ўладаннях Бабенбергаў.
У 1194 годзе Леапольд V нечакана сканаў пасля падзення з каня падчас рыцарскага турніру. Перад смерцю ён, насуперак умовам Санкт-Георгенбергскага дагавора, падзяліў свае ўладанні паміж сынамі: Фрыдрых I атрымаў Аўстрыю, а Леапольд VI — Штырыю.
Remove ads
Шлюб і дзеці
- (1174) Алена Венгерская (1158—1199), дачка Гезы II, караля Венгрыі
- Фрыдрых I (каля 1175—1198), герцаг Аўстрыі (з 1194)
- Леапольд VI (1177—1230), герцаг Штырыі (c 1194) і Аўстрыі (з 1198)
- Агнеса
Выява ў мастацтве
Мастацкая літаратура
- Талісман, раман, 1825
Кіно
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #137082118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #137082118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads