Левабярэжны масіў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Левабярэжны масіў (укр.: Лівобережний масив) — жылы масіў у Кіеве (Украіна). Масіў быў збудаваны ў 1960-х — 1970-х гадах на большай частцы тэрыторыі знесенай Мікольскай Слабодкі. Масіў падзелены напалову наземнай трасай Святошынска-Броварскай лініі метрапалітэна. З правабярэжжам звязаны мостам Метро. Асноўныя вуліцы — Раісы Акіпнай і Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага (былая Луначарскага). На поўдзень ад Левабярэжнага размешчаны Русанаўка і Беразнякі. Левабярэжны масіў адрозніваецца ад суседніх масіваў наяўнасцю студыі «Укртэлефільм», станцыяй метро «Левабярэжная» і гасцініцай «Турыст», якая з’яўляецца дамінантай гэтага раёна. Каля метро знаходзіцца Міжнародны выставачны цэнтр.
Remove ads
Фотаздымкі
- Агульны выгляд Левабярэжнага масіву
- Забудова вуліцы Мікольска-Слабадской
Спасылкі
- Энцыклапедыя Кіева(недаступная спасылка) (укр.)
- Київ. Енциклопедичний довідник. За ред. А. В. Кудрицького. Головна редакція Української Радянської енциклопедії. Київ, 1981.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads