Леле (палкаводзец)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леле (палкаводзец)
Remove ads

Леле (Lehel, Lele, Lél; памёр у 955) — венгерскі палкаводзец князя Такшаня, да 955 года — меркаваны кіраўнік Нітранскага княства (на тэрыторыі сучаснай паўднёва-заходняй Славакіі).

Хуткія факты Леле, Нараджэнне ...
Thumb
Леле забівае Атона Вялікага. Малюнак 1360 года

Паводле Сімона Кезскага, спачатку Леле жыў у раёне Галгаца (сучасны Глогавец). Насуперак сцвярджэнням некаторых гісторыкаў ён, напэўна, не належаў да дынастыі Арпадаў. У 955 годзе ў бітве на рацэ Лех Леле трапіў у палон і быў пакараны смерцю.

Thumb
Горн Леле (музей горада Ясберэнь, Венгрыя)

Вядома паданне, што Леле належаў горн, які цяпер экспануецца ў музеі венгерскага горада Ясберэнь. Паводле падання, перад пакараннем смерцю, якое павінна было адбыцца на вачах германскага імператара Атона I, Леле прапанавалі ў апошні раз сыграць на гэтым горне. Сыграўшы, ён, быццам, кінуўся да імператара і паспеў разбіць яму горнам галаву. Аднак, на праўдзе Атон памёр толькі ў 973 годзе, праз 18 гадоў па смерці Леле.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #133568881 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads