Ленан — Мак-Картні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ленан — Мак-Картні
Remove ads

Ленан — Мак-Картні (таксама Ленан / Мак-Картні; англ.: Lennon – McCartney, Lennon / McCartney) — аўтарскі дуэт Джона Ленана (1940 – 1980) і Пола Мак-Картні (нар. у 1942), адзін з найбольш вядомых і паспяховых у гісторыі музыкі (іншыя прыклады — Джэры Лібер і Майк Столер). Паміж 1962 і 1969 гадамі дуэтам было напісана і апублікавана каля 180 песень, з якіх большасць была запісана гуртом The Beatles. У адрозненне ад многіх аўтарскіх дуэтаў, дзе адзін з аўтараў піша тэксты, а другі — музыку, і Ленан, і Мак-Картні сачынялі і тое, і другое.

Thumb
Джон Ленан (злева) і Пол Мак-Картні (справа)

Па сутнасці, сапраўды сумесна напісаныя песні з'яўляліся толькі ў ранні перыяд творчасці The Beatles. Пачынаючы прыкладна з 1965 года, песні фактычна сачыняліся, як правіла, нейкім адным членам гурта і, калі гэта быў Ленан або Мак-Картні, ставіўся агульны подпіс. Часам (напрыклад, «A Day in the Life» або «In My Life») песня аўтарства Ленана — Мак-Картні складалася з куплетаў, якія пісаліся аўтарамі незалежна і задумваліся першапачаткова як розныя песні.

Падчас укладання The Beatles Anthology былі знойдзены тры няскончаныя песні, напісаныя Ленанам, якія дапрацаваў Мак-Картні. Гэтыя песні можна лічыць апошнім тварэннем дуэта Ленан — Мак-Картні, хаця дзве з іх выйшлі пад аўтарствам Джона Ленана.

Remove ads

Літаратура

Манаграфіі:

Публікацыі ў газетах і часопісах:

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads