Ленінградская вобласць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ленінградская вобласцьmap
Remove ads

Ленінградская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расіі. Органы ўлады знаходзяцца ў г. Санкт-Пецярбург. Створана 1 жніўня 1927 года. Мяжуе на поўначы — з рэспублікай Карэлія, на ўсходзе — з Валагодскай вобласцю, на паўднёвым усходзе — з Наўгародскай вобласцю, на поўдні — з Пскоўскай вобласцю, на паўднёвым захадзе — з Эстоніяй, на захадзе — з Санкт-Пецярбургам, на паўначным захадзе — з Фінляндыяй З захаду тэрыторыя вобласці абмываецца водамі Фінскага заліва. Тэрыторыя 85 300 км², што складае 0,5 % плошчы Расіі. Па гэтым паказчыку вобласць займае 39-е месца ў краіне. З захаду на ўсход вобласць працягнулася на 450 км, а найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень складае 320 км.

Хуткія факты Ленінградская вобласць, Краіна ...

Колькасць насельніцтва — 1643,9 тыс. чал. (2006 год), з якіх у гарадах пражываюць 66,28 %. Нацыянальны склад: рускія — 89,58, украінцы — 2,51 %, беларусы — 1,58 %, татары 0,57 %, фіны 0,48 %.

Падзяляецца на 18 раёнаў. Найбуйнейшыя гарады: Гатчына, Выбарг, Сасновы Бор, Ціхвін, Кірышы, Кінгісеп, Усевалажск, Волхаў, Серталава.

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 27 кастрычніка 2016.

2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads