Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж — установа адукацыі горада Лепель, Віцебская вобласць.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны 22 мая 1974 года Загадам Міністэрства меліярацыі воднай гаспадаркі БССР як Лепельскі гідрамеліярацыйны тэхнікум. З мая 1992 года падпарадкоўваецца Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 1 верасня 2002 года сучасная назва.
У ліпені 2016 года каледж быў перададзены з Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі «Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй» у адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 верасня 2016 года № 574 быў далучаны да ўстановы адукацыі «Лепельскі дзяржаўны агарна-тэхнічны каледж».
Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове.
Каледж рыхтуе тэхнікаў-механікаў (для сельскагаспадарчай вытворчасці, дарожнай, меліярацыйнай, воднай гаспадаркі), тэхнікаў-гідрамеліяратараў, тэхнікаў-тэхнолагаў-будаўнікоў (для воднага будаўніцтва).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads