Лепельскі народны драматычны тэатр «Пошук»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лепельскі народны драматычны тэатр «Пошук» — народны тэатр, створаны ў 1970 годзе на базе драматычнага гуртка Лепельскага раённага Дома культуры. У 1992 годзе тэатру было прысвоена званне — «народны аматарскі калектыў».

Мастацкія кіраўнікі: В. І. Джамілашвілі (з 1989 года), В. У. Хватынец (з 2003).

3 часу заснавання гуртка і да нашых дзён яго ўдзельнікамі было пастаўлена шмат спектакляў па творах класічнага і сучаснага рэпертуару. Гэта «Трыбунал» паводле п’есы Андрэя Макаёнка, «Паўлінка» і «Прымакі» Янкі Купалы, «Вечар» Аляксея Дударава, «Жаніцьба Бальзамінава» Мікалая Астроўскага, «За двума зайцамі» Міхайлы Старыцкага, «Замарашка» Я. Ілавацкага, «Бліндаж» Алены Паповай, «Парэвізіі» М. Крапіўніцкага, «Тры сумныя мужы і адзін вясёлы» В. Ліпатава.

Remove ads

Узнагароды

У 1993 годзе тэатр стаў дыпламантам рэспубліканскага фестывалю тэатральнага мастацтва ў г. Мазыр.

Літаратура

  • Лепельскі народны драматычны тэатр «Пошук» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5 : Л-М. — С. 59.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads