Лептаспіры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лептаспіры
Remove ads

Лептаспі́ры (Leptospira) — род аэробных бактэрый сямейства спірахет.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Даўжыня да 20 мкм, дыяметр да 0,3 мкм. Складаюцца з асявой ніткі, акружанай цытаплазматычнай спіраллю. Рухомыя. Размнажаюцца папярочным дзяленнем.

Апісана 2 віды: лептаспіры паразітычныя (Leptospira interrogans) і лептаспіры-сапрафіты (Leptospira biflexa). Лептаспіры паразітычныя складаюць 18 сералагічных груп, 124 сератыпы, узбуджальнікі лептаспірозаў. Вылучаны японскімі вучонымі Іда, Інела і інш. (1914).

Патагенныя лептаспіры гінуць пры уздзеянні прамога сонечнага святла, хімічных рэчываў (кіслоты, шчолачы, дэзінфіцыруючыя сродкі), высокай тэмпературы, але ўстойлівыя да нізкіх тэмператур, здольныя перазімоўваць у вадаёмах.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads