Лесавік (часопіс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Лесавік» — ілюстраваны літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей. Выдаецца з 1995 года ў Мінску на беларускай мове 1 раз у 2 месяцы (да 1998 выходзіў як экалагічны часопіс-плакат). Рэдактар і выдавец — Уладзімір Ягоўдзік.
Асвятляе разнастайныя аспекты жыцця звяроў і птушак Беларусі і інш. рэгіёнаў. Друкуе фотарэпартажы, маст. творы (апавяданні, вершы, казкі), прысвечаныя прыродзе, якія выхоўваюць любоў да прыроды, Бацькаўшчыны. Мае рубрыкі «Рэха турынага рога» (пра звяроў і птушак, што зніклі з абшараў беларускай зямлі), «Год-карагод» (апавяданні пра месяцы года), чытацкія рубрыкі «Мы дружбакі», «Зялёная галерэя», «Фотазагадка» і інш. Праводзіць конкурсы чытачоў.
Remove ads
Літаратура
- І. У. Саламевіч. «Лесавік» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads