Лесвічная клетка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́свічная кле́тка — частка капітальнага будынка ці збудавання, прызначаная для размяшчэння лесвіцы і аддзеленая ад іншых памяшканняў будаўнічымі канструкцыямі[1].


Лесвічныя клеткі ў залежнасці ад ступені іх абароны ад задымлення падзяляюцца на звычайныя і незадымляльныя.
Звычайныя лесвічныя клеткі ў залежнасці ад спосабу асвятлення падзяляюцца на лесвічныя клеткі з натуральным асвятленнем праз зашклёныя або адкрытыя праёмы ў вонкавых сценах; а таксама лесвічныя клеткі з натуральным асвятленнем праз зашклёныя або адкрытыя праёмы ў пакрыцці.
Незадымляльныя лесвічныя клеткі ў залежнасці ад спосабу абароны ад задымлення пры пажары падзяляюцца на наступныя тыпы: з выхадам на лесвічную клетку з паверха праз незадымляльную вонкавую паветраную зону па адкрытых пераходах; з падачай паветра на лесвічную клетку пры пажары; з выхадам на лесвічную клетку праз тамбур-шлюз, у якім пастаянна або падчас пажару забяспечваецца падача паветра[2].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads