Леў Пятровіч Тулупаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Пятровіч Тулупаў (12 студзеня 1930, Варонеж, Расія — 2007) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне кіравання працэсамі перавозак. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар.

Хуткія факты Леў Пятровіч Тулупаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (эксплуатацыйны факультэт, 1952; аспірантура, 1955).

Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1955—1959, дацэнт кафедры «Арганізацыя руху паяздоў»), Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце чыгуначнага транспарту (1959—1982, загадчык лабараторыі «Функцыянальны састаў аўтаматызаванай сістэмы кіравання чыгуначным транспартам»), Маскоўскім дзяржаўным універсітэце шляхоў зносін (з 1982, прафесар кафедры «Кіраванне эксплуатацыйнай работай»).

Навуковыя інтарэсы: планаванне эксплуатацыйнай работы чыгунак, аддзяленняў, сартавальных станцый; аўтаматызацыя кіравання перавозачнымі працэсамі на чыгуначным транспарце; педагогіка вышэйшай школы; модульна-рэйтынгавая сістэма ацэнкі ведаў студэнтаў.

Remove ads

Узнагароды

Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расійскай Федэрацыі» і інш.

Бібліяграфія

  • Автоматизированная система оперативного планирования поездной и грузовой работы (теория, расчеты, опыт внедрения) : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.22.08 / Тулупов Лев Петрович. ― Москва, 1975.
  • Расчет плана формирования поездов с учетом пропускной и перерабатывающей способности технических станций : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Тулупов Л. П. ― Москва, 1955.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads