Леў I (Папа Рымскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леў I (Папа Рымскі)
Remove ads

Свяціцель Леў I Вялікі (лац. Leo PP. I), (390 — 10 лістапада 461) — Папа Рымскі з 29 верасня 440 да 10 лістапада 461. Дні памяці — 18 лютага, 12 лістапада.

Хуткія факты Настаўнік Царквы, 45-ы папа ...

З ягонай згоды па просьбе рымскага імператара Маркіяна ў 451 годзе скліканы Халкідонскі сабор — чацвёрты Усяленскі сабор.

Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з Італіі, быў дэкрэтарам (памочнікам папы) пры папе Келесціне I. У 440 годзе абраны на Апостальскі Пасад.

Дзейнасць

Леў І быў прыхільнікам умацавання ролі епіскапа Рыма як духоўнага лідара ўсёй хрысціянскай Царквы. У сваіх пасланнях і казаннях ён абгрунтоўваў вучэнне пра першынство Рымскага Пасаду, спасылаючыся на апостала Пятра.

Асабліва вядомы сваёй роляй у тэалагічных спрэчках. Ягоны "Том Ільва" (лац. Tomus Leonis) — пасланне да Сабору ў Халкідоне (451 г.) — стала вызначальным у фармулёўцы хрысціянскага вучэння пра дзве прыроды Ісуса Хрыста (боскую і чалавечую).

Remove ads

Сустрэча з Атылай

У 452 годзе папа Леў І асабіста сустракаўся з Атылай, правадыром гунаў, каля Мілана і пераканаў яго адмовіцца ад нападу на Рым. Гэтая падзея зрабіла вялікі ўнёсак у папулярнасць гэтага папы ў сярэднявеччы.

Спадчына

Папа Леў І лічыцца адным з буйнейшых тэолагаў ранняга хрысціянства. Ён пакінуў шмат казанняў і пасланняў. Быў кананізаваны.

Спасылкі

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q77541206'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads