Леў XII
252-і Папа Рымскі (1823—1829) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леў XII (лац.: Leo PP. XII, італ.: Leoni XII, свецкае імя: Анібале, граф дэла Джэнга); (22 жніўня 1760 — 10 лютага 1829) — Папа Рымскі 28 верасня 1823 года — 10 лютага 1829.
Remove ads
Біяграфія
Анібале, граф дэла Джэнга нарадзіўся 22 жніўня 1760 ў замку Джэнга пад Спалета. У 1783 атрымаў святарскі сан. Стаў канонікам сабора Святога Пятра. З 1794 выконваў розныя функцыі на дыпламатычнай службе апостальскай сталіцы. У 1816 атрымаў кардынальскага шапку і пасаду вікарыя Рыма. Узышоўшы на трон Святога Пятра, Леў XII абраў відавочна рэакцыйны кірунак палітыкі як ва ўнутраных справах папскай дзяржавы, так і ў адносінах з еўрапейскімі краінамі паслярэвалюцыйнай эпохі. У Рыме яўрэі зноў былі загнаныя ў гета, і папская паліцыя сачыла за мараллю жыхароў Рыма. Па ўказанні Льва XII кардынал Рываролі абвясціў бязлітасную вайну любым праявам непаслухмянасці і рэвалюцыйным «рэліктам». Уціхамірванне розных тайных арганізацый набыло жахлівыя памеры. Не было недахопу ў смяротных прысудах, турмы былі запоўненыя супернікамі вяртання «старога парадку». Жорсткасць Папы і яго чыноўнікаў абурыла насельніцтва ўсіх гарадоў папскай вобласці і нават ўсёй Італіі.
Remove ads
Зноскі
- autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000. Праверана 5 лютага 2015.
- BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- Leo (Leo XII.) // Brockhaus Enzyklopädie
- Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads