Лонніца (прыток Дахнаркі)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лонніца — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дахнарка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 24 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Плошча вадазбору 100 км². Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў прыкладна за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Конны Бор (выцякае з возера Лонна[1]), упадае ў Дахнарку прыкладна за 0,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Арцейкавічы. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Рэчышча часткова каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў, у тым ліку праз ручай з возера Лонна.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 207. — 599 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads