Лоўчыцкая мячэць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лоўчыцкая мячэць — мячэць у вёсцы Лоўчыцы Навагрудскага раёна. Будынак пабудаваны ў 1688 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны зачынена, была ў паўразбураным стане. Адноўлены ў 2002 годзе. Помнік гісторыі і культуры.
Remove ads
Гісторыя
Мяркуецца, што мусульманская абшчына ў Лоўчыцах з’явілася прыблізна ў 1420 годзе. Такую дату прапанаваў Станіслаў Крычынскі, спасылаючыся на паданні[1]. Даследчык Станіслаў Думін лічыць, што першы будынак мячэці быў пабудаваны ў 1530-я гады і з’яўляецца адным з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім. Тады, у пачатку XVI стагоддзя, зямля ў Лоўчыцах знаходзілася ў валоданні князя Мартузы Багатырэвіча. Не пазней за 1558 год для мячэці, у якой служыў мула (пасада служыцеля ў XVIII стагоддзі пераходзіла ад бацькі да сына па родзе Асановічаў), была вылучана зямля[2]. Лявон Крычынскі адзначае, што будынак, які захаваўся да пачатку XX стагоддзя, узведзены ў 1688 годзе. У 1783 годзе мулой Лоўчыцкай мячэці быў выбраны Ахмет Асановіч[3].

У міжваеннай Польшчы будынак узяты пад ахову дзяржавы. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны савецкімі ўладамі быў забаронены рамонт храма, які пасля быў зачынены. Сам будынак быў у сумным стане: дах і купал абваліліся, падлога згніла[1]. У 1990 годзе распрацаваны праект рэканструкцыі будынка[4]. У 1999 годзе пачаліся работы па аднаўленні мячэці, якая 5 ліпеня 2002 года была ўрачыста адкрыта[1]. У рэстаўрацыі мячэці браў удзел польскі фонд «Res Publica Multiethnica»[5].
Магіла Контуся

Побач з мячэццю размешчаны могілкі, на якіх знаходзіцца магіла Святога Контуся. Існуе прысвечаная Контусю легенда, кароткая версія якой была апублікаваная збіральнікам беларускага фальклору Міхаілам Дзмітрыевым у 1859 годзе ў «Весніку імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства». Тое ж паданне, але ўжо ў пашыраным варыянце, з’явілася на старонках «Віленскага весніка» ў 1861 годзе[6]. Паводле легенды Контусь валодаў здольнасцю імгненна перамяшчацца ў Мекку[7].
Remove ads
Архітэктура
Мячэць уяўляе сабой падоўжнае драўляны зрубны будынак з міхрабам[8], які накрыты двухсхільным дахам. Таксама маецца мінарэт, які сваім выглядам нагадвае макаўку царквы. Такія макаўкі характэрныя для драўляных праваслаўных і ўніяцкіх храмаў XVI—XVII стагоддзяў[9].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads