Лукаш Грынькавіч Валовіч
ключнік гарадзенскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лукаш Грынькавіч Валовіч (? — да 24 лістапада 1552[4]) — вялікалітоўскі шляхціч. Ключнік гарадзенскі (1524—1541)[4].
Паходзіў з роду Валовічаў герба «Багорыя», сын гарадзенскага гараднічага Грынькі Ходкавіча Валовіча і яго першай невядомай з імя жонкі[5].
У 1514 годзе згадваецца як гаспадарскі дваранін[4].
Быў жанаты з Аленай з Міцутаў, якая перад гэтым была замужам за Юрыем Катовічам[4]. Меў з ёй адзінага сына Андрэя[6] (?—1559), гаспадарскага двараніна і мернічага[7]. Андрэй памёр бяздзетным, на ім лінія нашчадкаў Лукаша Грынькавіча скончылася.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads