Лупальт (князь оламаўцкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лупальт (Ліпальт) ці Лупальд (Люпальд, Леапольд) (чэшск.: Lupolt (Lupold); каля 1102 — 1143) — князь оламаўцкі ў 1135—1137 гадах, малодшы сын князя чэшскага Баржывоя II і аўстрыйскай прынцэсы Гербергі (Хельбіргі) фон Бабенберг, дачкі маркграфа Аўстрыі Леапольда II Прыгожага.
Лупальт быў пасаджаны на прастол у Оламаўцкім княстве па волі чэшскага князя Сабеслава I у 1135 годзе. Аднак ужо праз два гады, у 1137 годзе, князь Сабеслаў I адняў Оламаўцкае княства ў Лупальта і перадаў яго свайму сыну Уладзіславу. Гэта стала першым крокам да зацвярджэння Уладзіслава як спадчынніка Сабеслава I у якасці чэшскага князя. Градзіштаўскія аналы наконт гэтага лаканічна паведамляюць:
«У лета 1137… Князь Люпальд быў выгнаны з Маравіі. Сын князя Сабеслава Уладзіславаў быў узведзены на прастол».
Пасля смерці чэшскага князя Сабеслава I і ўзыходжанні на прастол яго пляменніка Уладзіслава II у 1140 годзе Лупальт далучыўся да паўстання ўдзельных князёў супраць новага князя чэшскага, у якім таксама ўдзельнічаў старэйшы брат Лупальта Спытыгнеў. Лупальт падтрымліваў мяцеж князёў аж да 1142 года. Праз год Лупальт памёр, не пакінуўшы нашчадства. Паводле іншых даных, Лупальт памёр у 1157 годзе.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads