Луперкаліі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луперкаліі (лац.: Lupercalia ад lupus-воўк) — старажытнарымскае язычніцкае свята ўрадлівасці ў гонар Луперка (Lupercus) — бога Фаўна; фестываль, звязаны з пастушаскім культам.
Фестываль адбываўся з 13 па 15 лютага ў гроце Lupercal каля падножжа ўзгорка Палацін, дзе, згодна з паданнем ваўчыца выгадавала Ромула і Рэма, заснавальнікаў Рыма. Кожны год луперкі, жрацы Луперка з патрыцыянскай моладзі, збіраліся ў гэтым гроце, дзе на адмысловым алтары прыносілі ў ахвяру маладых коз і сабак, пасля рытуальнай трапезы луперкі разразалі шкуры ахвярных казлоў, і, ўзброіўшыся кавалкамі шкур, і распрануўшыся дагала, бегалі па гораду, хвастаючы ўсіх сустрэчных кавалкамі шкур. Жанчыны ахвотна падстаўлялі целы пад удары, паколькі лічылася, што сцябанне луперка дапамагае лягчэй нарадзіць[1]. У Старажытным Рыме Луперкаліі лічыліся запазычанай ўрачыстасцю старажытнагрэчаскага бога Пана, які як апякун статкаў і ахоўнік іх ад ваўкоў меў мянушку Луперк.
У 496 годзе Папа Геласій I забараніў Луперкаліі. З цягам часу святкаванне Дня Святога Валянціна як дня закаханых замяніла Луперкаліі[2].
Remove ads
У літаратуры
Зноскі
- Андрэй Кураеў. 14 февраля — День святого Валентина? Архівавана 4 жніўня 2012. // «Православие в Татарстане», 14.02.2009 копія(недаступная спасылка)
- Плутарх. Цэзар, 61.
- Авідзій. Фасты, ІІ, 15 студзеня.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads