Луцый II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луцый ІІ (лац.: Lucius PP. II; ? — 15 лютага 1145) — Папа Рымскі з 9 сакавіка 1144 па 15 лютага 1145). Нарадзіўся ў Балонні. Быў скарбнікам Рымскай царквы, пазней папскім легатам у Германіі.
Яго пантыфікат характарызаваўся утварэннем у Рыме рэвалюцыйнай рэспублікі, якая мела намер пазбавіць Папу ўлады, а таксама прызнаннем Партугаліяй папскага сюзэрэнітэту.
У 1144 годзе Папа сустрэўся з Рожэрам II Сіцылійскім ў Чэпрана для высвятлення яго абавязкаў як папскага васала. Луцый II быў вымушаны пад пагрозай прымянення сілы пагадзіцца на ўмовы Рожэра.
Рымскі Патрыцый Джардана П’ерлеёні выступіў з войскам супраць невялікага атрада папы. Луцый II атрымаў раненні ад удару каменем і памёр.
Remove ads
Зноскі
- autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads