Лушчэнне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лушчэнне — апрацоўка глебы адмысловымі прыладамі — лушчыльнікамі — на нязначную глыбіню (8-12 см). Пры лушчэнні адбываецца павярхоўнае рыхленне глебы, частковае абарочванне глебы і падразанне пустазелля. Лушчэнне вырабляюць перад зяблевым узворваннем поля восенню пасля ўборкі ўраджаю, каб стымуляваць прарастанне пустазелля перад асноўным узворваннем, а таксама знішчыць насякомых-шкоднікаў на розных стадыях іх развіцця ў глебе. Магчыма прымяненне лушчэння наўзамен восеньскага ўзворвання на чыстых ад пустазелля землях пры пажніўных пасевах або пасевах азімых пасля пара[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads