Луіджы Крэмона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луіджы Крэмона (іт. Luigi Cremona; 7 снежня 1830, Павія, Аўстрыйская імперыя, цяпер Італія — 10 чэрвеня 1903, Рым, Італія) — італьянскі матэматык.
Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1879), карэспандэнт Парыжскай акадэміі навук (1898).
Remove ads
Біяграфія
Брат мастака Транквіла Крэмона. У 1848 годзе ўдзельнічаў у войнах за незалежнасць Італіі. Пасля заканчэння вучобы ў Павійскім універсітэце быў прызначаны настаўнікам у Крэмонскай гімназіі, у 1860 годзе — прафесарам вышэйшай геаметрыі ў Балонскім універсітэце, а пазней — у Міланскім тэхнічным інстытуце. У 1873 годзе быў прызначаны прафесарам у Рымскім палітэхнікуме, а пазней — яго дырэктарам і сенатарам.
Быў масонам, што пацвярджаецца «Масонскім аглядам» за 1903 год.
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Кремона Луиджи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

