Лэнс Армстранг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лэнс Армстранг
Remove ads

Лэнс Эдвард Армстранг (англ.: Lance Edward Armstrong, імя пры нараджэнні — Лэнс Эдвард Гандэрсан (англ.: Lance Edward Gunderson); 18 верасня 1971, Плейна, штат Тэхас, ЗША) — амерыканскі шашэйны веласіпедыст.

Хуткія факты Лэнс Армстранг, Асабістая інфармацыя ...

Армстранг быў адным з мацнейшых веласіпедыстаў свету. Ён станавіўся 7-разовым пераможцам самай прэстыжнай і адной з трох самых складаных шматдзёнак — Le Tour de France, перамагаючы ў 1999, 2000, 2001, 2002, 2003 і 2004 гадах, падчас выступлення за клуб «US Postal Service» (сучаснае імя клуба — «Discovery Channel»). Гэта пры тым, што ў 1996 годзе ў Армстранга быў выяўлены рак, і метастазы распаўсюдзіліся на ўсё цела. Аднак ён здолеў не толькі выжыць, але і вярнуцца ў вялікі спорт дзякуючы сучаснай медыцыне. Пасля сямі перамог на «Тур дэ Франс» Лэнс аб’явіў, што пакідае спорт[4]. 9 верасня 2008 года Армстранг вярнуўся ў спорт і выступаў за казахскі клуб «Astana», а потым за ўласны клуб «Team RadioShack».

У 2012 годзе з’явіліся паведамленні, што ў Лэнса Армстронга забіраюць сем тытулаў пераможцы велагонкі «Тур дэ Франс» у сувязі з абвінавачваннямі Амерыканскага антыдопінгавага агенцтва (USADA) ва ўжыванні допінгу. USADA абвінаваціла велагоншчыка ў парушэнні цэлага шэрагу антыдопінгавых правілаў: ён ужываў забароненыя прэпараты і дзяліўся допінгам з іншымі спартоўцамі. З чэрвеня 2012 амерыканец у судзе спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, аднак прысуд па ягонай справе адкладаўся, і ў выніку Армстронг вырашыў спыніць барацьбу.[5]

Remove ads

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  2. Abt S. Lance Armstrong // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads