Любоў Аляксандраўна Філімонава
пісьменніца, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любоў Аляксандраўна Філімонава (12 кастрычніка 1948, Мінск) — беларуская паэтэса, празаік, перакладчык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1971 годзе скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Да 1972 года працавала на Омскім тэлебачанні, у 1972—1980 гадах — малодшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1983—1984 гадах — рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі на Беларускім тэлебачанні.
Творчасць
Друкавацца пачала ў 1967 годзе ў перыёдыцы, у тым самым годзе апублікавала ў часопісе «Нёман» першую нізку вершаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Стазвоны» (1974), «Гучныя фарбы» (1978), «Імправізацыя» (вершы, паэма, 1988). Выйшаў зборнік апавяданняў «Пад шолах ветразяў» (1981).
Перакладае з англійскай, польскай, французскай, венгерскай моў. З туркменскай пераклала кніжку вершаў К. Чаліева «Чароўнае шкельца» (1983). Укладальнік і адзін з перакладчыкаў анталогіі дзіцячай туркменскай літаратуры «Кветкі Каракумаў» (1990).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads